Listen to free Сябры — Жар-птица

Format MP3
Bitrate 320Kbps
Duration 3:16
Size 7.87 MB

Lyric

Музыка - Эдуард Ханок, словы - Генадзь Бураўкiн

Колькi б нам за жар-птушкаю ўслед нi ганяцца,
Усё роўна прыблудзiм назад у сяло,
Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве
На цара-жураўля майстравалi сiло.
Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве
На цара-жураўля майстравалi сiло.

Цiха сонца за хаты старыя садзiцца.
Пачынаюць рабiны ў дварах ружавець.
У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы.
I крычыць недасяжна ў небе мой журавель.
У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы.
I крычыць недасяжна ў небе мой журавель.

Мы iдзём па сцяжынках, на якiя не вернемся.
Мы iдзём па дзiцячых здзiчэлых лясах.
Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе.
Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах.
Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе.
Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах.

Other tracks

00:00
/
00:00